Беларуская Служба

Японія забараніла ўезд з Беларусі, Расіі і Украіны

27.04.2020 11:23
 Таксама кіраўнік урада Японіі зацвердзіў працяг прыпынення выдачы віз усім замежнікам да канца траўня.
Японія падчас эпідэмііPAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Японія з-за пандэміі каранавіруса пашырыла спіс краін, адкуль забаронены ўезд, уключыўшы ў яго Расію, Беларусь, Украіну і яшчэ 11 краін Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Адпаведнае рашэнне зацвердзіў у панядзелак урадавы штаб па мерах супраць каранавіруса, піша «Наша Ніва», спасылаючыся на ТАСС.

«Меры ў дачыненні да гэтых 14 краін набудуць моц з 29 красавіка», – заявіў па выніках пасяджэння прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ. Таксама кіраўнік урада зацвердзіў працяг прыпынення выдачы віз усім замежнікам да канца траўня.

эж