Прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі падоўжыў на тры месяцы надзвычайнае становішча ў краіне ў сувязі з «крытычнай санітарнай сітуацыяй і ў сітуацыяй у сферы бяспекі» з-за эпідэміі каранавіруса.
Егіпет зарэгістраваў у агульнай складанасці 4782 выпадкі каранавірусных інфекцый; 337 чалавек памерлі.
Надзвычайнае становішча было ўведзена ў Егіпце ў красавіку 2017 года ў выніку тэрактаў у копцкіх цэрквах у гарадах Танта і Александрыя. Напады здзейсніла групоўка «Ісламская дзяржава».
Надзвычайнае становішча значна пашырае паўнамоцтвы паліцыі на правядзення арыштаў і на абмежаванне свабоды перасоўвання.
На мінулым тыдні парламент Егіпту ратыфікаваў папраўкі ў закон аб надзвычайным становішчы, якія пашыраюць паўнамоцтвы прэзідэнта ў рамках барацьбы з каранавірусам.
Цяпер прэзідэнт можа прыняць рашэнне аб закрыцці школ, універсітэтаў, офісаў і аб перадачы прыватных клінік дзяржаўным органам аховы здароўя.
PAP/эж