Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Літвы папрасіў падтрымкі ў намесніка дзяржсакратара ЗША ў пытанні БелАЭС

29.04.2020 18:14
Лінас Лінкявічус лічыць, што міжнародная супольнасць павінна працаваць разам у мэтах захавання свабоднай і незалежнай Беларусі.
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjne
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjneAlbertus teolog/Wikipedia

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус абмеркаваў па тэлефоне з намеснікам дзяржсакратара ЗША Стывенам Біганам актуальныя пытанні бяспекі і знешняй палітыкі.

У прэс-рэлізе МЗС Літоўскай Рэспублікі паведамляецца, што падчас размовы міністр папрасіў падтрымкі ЗША пазіцыі Вільнюса па пытанні Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС), якая неўзабаве будзе аддадзеная ў эксплуатацыю ў Астраўцы. Лінкявічус расказаў амерыканскаму чыноўніку пра неадпаведнасць гэтага праекта экалагічным стандартам і стандартам бяспекі атамнай энергетыкі, а таксама пра неабходнасць рэалізаваць рэкамендацыі ЕС з нагоды стрэс-тэстаў яшчэ да запуску АЭС.

Лінкявічус лічыць, што міжнародная супольнасць павінна працаваць разам у мэтах захавання свабоднай і незалежнай Беларусі. Паводле міністра, будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі пярэчыць эканамічнай логіцы, бо «на краіну накладваецца велізарны эканамічны груз, які ўзмоцніць залежнасць Беларусі ад Расіі».

Лінас Лінкявічус адзначыў, што краіны Захаду зацікаўленыя ў палітычнай, эканамічнай і энергетычнай незалежнасці Беларусі.

вс