Беларуская Служба

Дональд Трамп абяцае вяртанне да нармальнага жыцця і «адчыняе Амерыку»

30.04.2020 11:12
Дадзеныя аб захворваннях па цэлай краіне, не да канца апраўдваюць аптымізм прэзідэнта. 
Дональд Трамп PAP/EPA/Stefani Reynolds / POOL

Прэзідэнт ЗША перакананы, што з каранавірусам удасца выйграць незалежна ад таго, ці ўдасца знайсці прышчэпку, ці не. Амерыканскі лідар заявіў, што неўзабаве адновіць перамяшчэнне па краіне. Ён ужо не выступае на прэс-канферэнцыях з лекарамі і эпідэміолагамі з крызіснага штабу, але ладзіць сустрэчы пад лозунгам «Адчыняем Амерыку нанова». У той жа час колькасць смяротных ахвяр COVID-19 у ЗША перавысіла 60 тысяч.

У аўторак амерыканскі лідар запрасіў у Белы дом уладальнікаў дробных фірм, у сераду кіраўнікоў вялікіх карпарацый. -Адбываецца велізарны прагрэс, як бачыце. Мы адчыняем Амерыку, – гаварыў Трамп.

Ён перакананы, што ЗША пазбавіцца ад віруса і вернецца да нармальнага стану нават, калі прышчэпка не будзе знойдзена хутка.

Дональд Трамп паведаміў, што неўзабаве пачне ездзіць па краіне – на пачатку ў Арызону і Агаё. –Спадзяюся, што ў недалёкай будучыні будуць праходзіць велізарныя выбарчыя сустрэчы, на якіх людзі будуць сядзець побач. Я не ўяўляю сабе такую сустрэчу, дзе людзі займаюць кожнае чацвёртае месца, – сказаў Трамп.

Дадзеныя аб захворваннях па цэлай краіне, не да канца апраўдваюць аптымізм прэзідэнта. Колькасць новых інфекцый ужо больш за два тыдні ўтрымліваецца на ўзроўні каля 30 тысяч у дзень, а ў сераду зафіксаваная найбольшая колькасць смерцяў (2700).

ав