Расійскі канцэрн «Газпрам» заявіў, што будзе ўжываць новыя цэнавыя ўмовы Ямальскага кантракту, згодна з пастановай арбітражнага суда. Ён таксама адкарэкціруе рахункі-фактуры, якія раней былі выстаўленыя Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG). Пра гэта паведамляе Польскае агенцтва друку (PAP).
Кіраўнік Польскай нафтагазавай кампаніі Ежы Квяціньскі станоўча ацаніў рашэнне расійскага канцэрну.
30 сакавіка 2020 года PGNiG заявіла пра перамогу над расійскім «Газпрамам» у Стакгольмскім арбітражным судзе. Суд прыняў рашэнне перагледзець цэнавую формулу на куплю газу, які пастаўляецца «Газпрамам» па Ямальскім кантракце, зрабіўшы яе больш блізкай да рынкавай. Паводле ацэнкі польскага боку, «Газпраму» давядзецца выплаціць PGNiG каля 1,5 млрд долараў ЗША кампенсацыі за пераплаты ў перыяд з 1 лістапада 2014 па 29 лютага 2020 года.
Польская нафтагазавая кампанія заклікала «Газпрам» неадкладна (не пазней за 23 красавіка 2020 года) адкарэкціраваць рахункі-фактуры. У выпадку адмовы PGNiG прызнае, што «Газпрам» наўмысна не выконвае палажэнні судовай пастановы.
Аднак канцэрн з Расіі не выканаў патрабаванняў польскай кампаніі ў тэрмін. У сувязі з гэтым польская кампанія вырашыла аплаціць плацяжы ў адпаведнасці з новымі цэнавымі ўмовамі Ямальскага кантракту.
ав