Беларуская Служба

Іспанцам дазволілі выходзіць з дому

02.05.2020 09:52
З 26 сакавіка ў Іспаніі дзейнічала самая жорсткая ў Еўропе забарона на выхад з жытла.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/JUANJO MARTIN

Жыхарам Іспаніі зноў могуць выходзіць з дому, пачынаючы з суботы, 2 траўня. На працягу сямі тыдняў у краіне дзейнічаў жорсткі каранцін, выкліканы барацьбой з пандэміяй каранавіруса SARS-CoV-2.

Іспанцам, якія жывуць у адным памяшканні, дазволена разам гуляць і займацца спортам на свежым паветры. Гэта паслабленне – частка доўгатэрміновага плана іспанскіх уладаў па змякчэнні абмежавальных захадаў. Раней, 26 красавіка, дзецям да 14 гадоў дазволілі гуляць на вуліцы на працягу гадзіны ў суправаджэнні аднаго дарослага.

З 26 сакавіка ў Іспаніі дзейнічала самая жорсткая ў Еўропе забарона на выхад з жытла. Амаль 25 тысяч чалавек з COVID-19 памерлі ў гэтай краіне з пачатку пандэміі. Аднак у апошнія дні колькасць новых смяротных зыходаў у Іспаніі пастаянна зніжалася.

паводле dw.com/эж