Авіяпарадам знішчальнікаў і парадам караблёў Індыя дзякуе медычнаму персаналу ды іншым службам за ўдзел у барацьбе з эпідэміяй каранавіруса.
У рамках агульнанацыянальнай акцыі над дзясяткам індыйскіх гарадоў на нізкім палёце прайшоў парады ВПС Індыі. У больш чым 10-мільённым горадзе Бангалор ваенны верталёт абсыпаў кветкамі лякарню «Вікторыя» разам з яе персаналам. Кветкі сыпаліся з неба пад акампанемент музыкі, выкананай ваенным аркестрам.
У пазнейшыя гадзіны ў больш чым 30 месцах ля ўзбярэжжа Індыі караблі ВМС і берагавой аховы выстройваюцца ў лінію, а некаторыя падраздзяленні запускаюць ракеты.
З пачатку з'яўлення каранавіруса ў Індыі, якая налічвае больш за 1 млрд 300 млн жыхароў каранвірус быў выяўлены амаль у 40 тысяч чалавек. Больш за 1 300 з іх памерлі.
Каб абмежаваць распаўсюджванне хваробы, улады ў Дэлі ўвялі агульнанацыянальны каранцін, прыпыніўшы працу навучальных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і гасцініц. Дзейнічае забарона на перамяшчэнні. Каранцін, уведзены 24 сакавіка першапачаткова на 3 тыдні, быў падоўжаны да 17 траўня. З 20 красавіка ў зонах, дзе менш заражаных, пачалося змякчэнне некаторых абмежаванняў.
IAR/эж