Італія паступова адмяняе рэжым каранціна, які быў уведзены два месяцы таму. З сённяшняга дня працу ўзнавіла 800 тыс. фірм, устаноў грамадскага харчавання і па аказанні паслуг, крамаў і гасцініц.
Нягледзячы на тое, што Італія паступова адмяняе спецрэжым, надалей у грамадскіх месцах нельга з'яўляцца без масак і пальчатак і неабходна ўтрымліваць дыстанцыю. Акрамя таго, пры ўваходзе ў месцы скаплення людзей, напрыклад, у рэстараны, у наведвальніка будуць мераць тэмпературу цела.
З сённяшняга дня таксама адкрытыя музеі, іншыя ўстановы культуры, а ў месцах рэлігійнага культу дазволена здзяйсняць службы. Цяпер, каб выйсці з дому, не патрэбна пасведчанне аб мэце знаходжання ў грамадскім месцы, як гэта было раней. Дазволена таксама прымаць гасцей, у тым ліку з па-за сямейнага кола.
вс