Еўрасаюз і Аўстралія заклікаюць да стараннага расследавання крыніцы паходжання і масавага распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на сусветныя СМІ. Ужо 122 краіны, уключаючы Расію, Паўднёвую Афрыку, Вялікабрытанію, Інданезію, Японію, Паўднёвую Карэю, Турцыю, падтрымалі гэтую прапанову напярэдадні Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая пачалася ў панядзелак.
Ініцыятыва расследавання выклікала рэзкае асуджэнне з боку Пекіна, які абвінаваціў Аўстралію, якая першая агучыла гэтую ідэю, у палітычнай атацы на Кітай. Пры гэтым, у прапанове, якая цяпер абмяркоўваецца, не згадваецца ні Кітай, ні горад Ухань.
Амерыканскія дыпламаты, у сваю чаргу, настойваюць на больш жорсткай фармулёўцы, якая б заклікала да расследавання паходжання віруса, пачынаючы менавіта з Кітая. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і дзяржсакратар Майк Пампея раней неаднаразова вінавацілі Кітай ва ўтойванні інфармацыі пра вірус, што, на іх думку, стала адной з прычын пандэміі.
вс