Ізраільскі інстытут біялагічных даследаванняў у горадзе Нес-Цыёна паспяхова завяршыў клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць каранавіруса SARS-CoV-2 на грызунах, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
Падчас правядзення выпрабаванняў 50% грызуноў лабараторыі інстытута атрымалі вакцыну, затым усе грызуны былі інфікаваныя каранавірусам. Вынікі даследавання паказалі, што прышчэпленыя жывёлы засталіся здаровыя, а не прышчэпленыя заразіліся.
Неўзабаве інстытут пачне наступны этап выпрабаванняў – на іншых жывёлах, а затым – на чалавеку. Калі даследаванне пройдзе паводле плану, то вакцына супраць каранавіруса будзе гатовая праз год ці нават раней.
Акрамя таго, лабараторыя інстытута пад наглядам узброеных сіл таксама працуе над стварэннем лекаў для лячэння захворванняў, якія развіваюцца на фоне заражэння каранавірусам.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар