Да нядаўняга часу Стары кантынент быў эпіцэнтрам віруса. Аднак у апошнія дні колькасць новых выпадкаў і новых смерцяў зменшылася.
З сённяшняга дня жыхары Рыма могуць атрымліваць скаштаваць ранішняе эспрэса, пры ўмове захавання адпаведнай адлегласці. У сталіцы Італіі адкрыліся рэстараны і бары.
Мы спадзяемся, што кліенты прыйдуць, і мы сумуем па турыстах, – кажуць уладальнікі рымскіх бараў.
У Бельгіі адчыняюцца школы і музеі, у Даніі – кафэ і рэстараны, а ў Германіі – славутыя піўныя. У Грэцыі адкрываюць гістарычныя помнікі, у тым ліку знакаміты Афінскі Акропаль.
Паводле дадзеных навукоўцаў з амерыканскага ўніверсітэту Джона Хопкінса, у Еўропе ў выніку COVID-19 да гэтага часу загінула 163 тысячы чалавек. Гэта палова ўсіх ахвяраў у свеце. Колькасць захворванняў на Старым кантыненце складае 1 мільён 790 тысяч чалавек.
юл