Пра гадавіну памяталі таксама палякі Амерыкі.
Падзеі, звязаныя са святкаваннем народзін Караля Вайтылы мелі зачынены характар. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыя большасць з іх транслявалася ў інтэрнэце. На выходных і ў панядзелак у польскіх парафіях адбыліся Святыя Імшы. Адбыўся таксама прынагодны канцэрт.
Падчас імшы ў санктуарыі святога Яна Паўла ІІ у Уілоў Спрынгс ксёндз Марэк Смулка гаварыў пра «радасць, перапоўненую пандэміяй зла і няпэўнасці». Каардынатар польскага душпарстырства Чыкагскай дыяцэзіі ўзгадаў словы Яна Паўла ІІ: «Не бойцеся».
Польскія СМІ нагадалі папскія пілігрымкі ў ЗША, іх было сем. Для палякаў Амерыкі самай важнай быў візіт у Чыкага год пасля пачатку пантыфікату Яна Паўла ІІ. 5 кастрычніка 1979 году папа адправіў Імшу ў Парку Гранта. У ёй удзельнічалі сотні тысяч вернікаў. З нагоды юбілею Польскі музей у Амерыцы апублікаваў у інтэрнэце выставу здымкаў з гэтых падзей.
ав