Мяркуецца, што 500 млрд еўра – гэта сума, якую ЕЗ мог бы займаць на рынках пад гарантыі еўрапейскага бюджэту. Французска-нямецкае прапанова з’яўляецца больш шчодрай, чым прапановы Еўракамісіі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, створаны месяц таму Бруселем Фонд рэканструкцыі можа налічваць каля 320 млрд еўра.
Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен ужо ацаніла прапанову Францыі і Германіі як канструктыўную, тады як кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль палічыў яе крокам у правільным кірунку.
Раней Іспанія і Італія, якія ў ЕЗ найбольш пацярпелі ад каранавіруса, заявілі аб неабходнасці стварэння фонду ў 1 трлн еўра. Мадрыд і Рым таксама настойваюць на тым, каб дапамогу ў рамках фонду выплачвалася ў фармаце бязвыплатных субсідый. Гэта супастаўна з прапановай Берліна і Парыжа, хоць паўночныя краіны, такія як Нідэрланды, Данія, Аўстрыя і Швецыя лічаць, што дапамога павінна насіць характар крэдытаў, а не грантаў.
Пазіцыя Польшчы заключаецца ў тым, каб збалансавана сумяшчаць фарматы крэдыту і гранта з акцэнтам на бязвыплатныя субсідыі для найбольш пацярпелых рэгіёнаў.
ав