Беларуская Служба

Эфіопіі пагражае новая хваля голаду

26.05.2020 16:11
У дапамогу афрыканцам уключыўся, між іншым, Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі.
Паўднёвая АфрыкаPAP/EPA/NIC BOTHMA

Гуманітарныя арганізацыі б’юць трывогу, што Эфіопіі пагражае новая хваля голаду. Прычына ў абмежаваннях, уведзеных па прычыне каранавірусу. Акрамя таго, на краіну набліжаецца нашэсце саранчы. У дапамогу афрыканцам уключыўся, між іншым, Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі.

Для многіх эфіопскіх дзяцей адзіным месцам, у якім яны маглі з’есці гарачы абед, была школа. Аднак, 10 красавіка, пасля ўвядзення ўладамі выключнага становішча ў сувязі з каранавірусам, дзеці засталіся ў дамах, а бацькі страцілі магчымасць заробку.

Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі распачаў збор сродкаў, каб купіць эфіопцам ежу.

-Толькі 126 злотых пераведзеныя на гэтую акцыю – гэта месяц без голаду для адной эфіопскай сям’і, – гаворыць Зоф’я Кволэк з цэнтру.

Фонд дапаможа сем’ям з мясцовасці Дэбрэ Бірхам у цэнтральнай Эфіопіі. 36 гадоў таму гэтае месца надзвычай моцна пацярпела ад голаду. Яшчэ да пачатку выбуху пандэміі ў Эфіопіі ад голаду памірала кожнае трэцяе дзіця.

ав