Беларуская Служба

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць «Паўночнага патоку-2»

27.05.2020 14:18
«Германія павінна перастаць карміць пачвару, асабліва цяпер, калі мала плаціць на карысць НАТА».
.    .
Газ. Здымак мае ілюстрацыйны характар.InspiredImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Злучаныя Штаты Амерыкі рыхтуюць новыя санкцыі, каб перашкодзіць у заканчэнні будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2», паведаміў у інтэрв'ю нямецкай газеце Handelsblatt пасол ЗША ў Германіі Рычард Грэнэл.

Паводле амерыканскага дыпламата, увядзенне далейшых санкцый падтрымалі прадстаўнікі дзвюх галоўных палітычных сіл у ЗША – Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый. Грэнэл сказаў, што заканадаўчая праца па ўвядзенні санкцый неўзабаве будзе завершаная.

Адначасова пасол падвергнуў крытыцы афіцыйны Берлін за падтрымку звязанага з «Газпромам» праекту. «Германія павінна перастаць карміць пачвару, асабліва цяпер, калі мала плаціць на карысць НАТА», – зазначыў афіцыйны прадстаўнік ЗША.

У кулуарах гаворыцца пра санкцыі супраць фірм, якія будуць займацца абслугоўваннем газаправода. Частка палітыкаў у Вашынгтоне выступае таксама за санкцыі ў адносінах да пакупнікоў газу, які будзе пастаўляюцца па «Паўночным патоку-2».

Сваю пазіцыю ЗША абгрунтоўваюць тым, што будаўніцтва газаправода па дне Балтыкі прывядзе да яшчэ большай залежнасці Еўропы ад расійскага газу. Пазіцыю ЗША падтрымліваюць, у прыватнасці, Польшча і Украіна.

вс