Беларуская Служба

Польшча і Чэхія размаўляюць наконт адкрыцця межаў

27.05.2020 15:12
Кіраўнік МЗС Польшчы сказаў, што неабходна паступова адкрываць межы, таму што «закрытыя граніцы – гэта сур'ёзная праблема для польскага і чэшскага турызму». 
        ()
Міністры замежных спраў Польшчы і Чэхіі Яцэк Чапутовіч (злева) і Томаш Петржычак PAP/Piotr Nowak

Міністры замежных спраў Польшчы і Чэхіі Яцэк Чапутовіч і Томаш Петржычак размаўлялі ў Празе пра адкрыццё супольнай мяжы. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства знаходзіцца з візітам у чэшскай сталіцы. Гэта першая замежная паездка прадстаўніка польскага ўраду за апошнія 10 тыдняў – з моманту пачатку эпідэміі каранавіруса ў Польшчы.

Яцэк Чапутовіч на сустрэчы са сваім калегам сказаў, што неабходна паступова адкрываць межы, таму што «закрытыя граніцы – гэта сур'ёзная праблема для польскага і чэшскага турызму». У сваю чаргу Томаш Петржычак сказаў, што Прага пачынае адкрываць свае межы з паловы чэрвеня. Пры гэтым ён падкрэсліў, што рашэнне аб адкрыцці граніцы з канкрэтнай краінай будзе прымацца індывідуальна.

Чапутовіч і Петржычак таксама размаўлялі пра супрацу ў рамках Вышаградскай групы і пра небяспеку, якая вынікае з гістарычнай палітыкі Расіі.

вс