Беларуская Служба

Вялікабрытанія запускае сістэму маніторынгу і ізаляцыі выпадкаў каранавіруса

28.05.2020 12:30
З пачатку эпідэміі Sars-Cov-2 на Брытанскіх выспах ад гэтай хваробы памерлі ўжо амаль 37,5 тысяч чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/Steve Parsons / POOL

Напярэдадні ў сераду, 27 траўня міністр аховы здароўя Злучанага Каралеўства Мэт Хэнкак заявіў, што эпідэмія ў краіне запавольваецца і можна перайсці да сістэмы «test and trace» ( па-бел. «тэстуй і сачы») – наступнага этапу барацьбы з каранавірусам. Міністр аховы здароўя Злучанага Каралеўства ўдакладніў Мэт Хэнкак, што пераход да новага этапу дазволіць пакрысе «размарожваць» краіну:

- Мы можам пачаць з замены агульнанацыянальнага каранціну на самаізаляцыю тых, хто кантактаваў з носьбітам віруса. А таксама пераходзім да мясцовых дзеянняў там, дзе гэта будзе неабходна.

Англійскі міністр дадаў, што за содні Каралеўства здольнае праводзіць каля 160 тысяч тэстаў на наяўнасць у арганізме каранавіруса. У Паўночнай Ірландыі сістэма «тэстуй і сачы» ужо працуе, а ў Шатландыі – як і ў Англіі – стартуе сёння, 28 траўня. Ва Уэльсе ж пераход да новага метаду запланаваны на пачатак чэрвеня.

З пачатку эпідэміі Sars-Cov-2 на Брытанскіх выспах ад гэтай хваробы памерлі ўжо амаль 37,5 тысяч чалавек.

IAR/эж