Нягледзячы на перамовы з іспанскім урадам, японскі аўтавытворца Nissan закрые завод у Барсэлоне. Паводле падліках прафсаюзаў, усяго працу страцяць 20 тысяч чалавек. У чацвер, 28 траўня работнікі заводу пачалі падрыхтоўку да акцыі пратэсту.
У заяве прэм’ера Іспаніі Пэдра Санчэса гаворыцца, што ўрад ажыццяўляе захады з мэтай адмяніць рашэнне Nissan. Адной з прапаноў канцэрну, зробленых уладамі Іспаніі, было стварэнне «рабочай групы па пошуку альтэрнатыўных рашэнняў для заводу».
У чацвер раніцай кіраўнік іспанкай дыпламатыі Аранча Гансалес Лайя сказала, што ўрад «прыклаў вялізныя намаганні, каб захаваць працоўныя месцы» на заводах Nissan у Барсэлоне. Яна дадала, што ўрад шкадуе ў сувязі з рашэннем канцэрна выйсці «з Іспаніі, як і наагул з Еўрапейскага Звязу».
Хоць на заводзе ў Барсэлоне працуюць 3000 рабочых, з дэкларацыі прафсаюзаў вынікае, што ўскосна ў выніку закрыцця заводу працу страціць прыкладна 20 тысяч чалавек, які працуюць у кампаніях, звязаных з Nissan.
TVN/эж