Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскі дэпутат хоча зняць з СССР адказнасць за акупацыю Польшчы

28.05.2020 17:12
У Дзярждуму трапіў законапраект, які мог бы адмяніць рэзалюцыю Вярхоўнага савету СССР, якая асуджала Пакт Рыбентропа-Молатава. 
.
.TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0

Расійскі дэпутат хоча зняць з СССР адказнасць за акупацыю Польшчы падчас Другой сусветнай вайны.

У Дзярждуму трапіў законапраект, які мог бы адмяніць рэзалюцыю Вярхоўнага савету СССР, якая асуджала Пакт Рыбентропа-Молатава. Паводле незалежных гісторыкаў, гэта чарговы элемент нарацыі расійскіх уладаў, мэта якой затушаваць сталінскія злачынствы.

Законапраект падрыхтаваў дэпутат партыі «Родина» Аляксей Жураўлёў. Дэпутат напісаў у абгрунтаванні, што ў 1989 годзе ўлады СССР, асуджаючы Пакт Рыбентропа-Молатава, дзейнічалі пад вонкавым ціскам і нязгодна з прынцыпамі гістарычнай справядлівасці.

Хлусня і брэд – заявіў незалежны гісторык Павал Пучкоў. Падобным чынам выказаліся іншыя гісторыкі, між іншым, Мікіта Пятроў з «Мемарыялу» і гісторык Расійскай акадэміі навук Наталля Лебедзева.

ав