Улады Вільні прысвоілі аднаму з гарадскіх сквераў імя Адама Міцкевіча. Польскі нацыянальны паэт шмат гадоў пражываў у сённяшняй сталіцы Літвы. У горадзе захавалася шмат месцаў, звязаных з паэтам. Перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі.
- Іменем Адама Міцкевіча названы сквер, у якім знаходзіцца помнік паэту. Віленскія дэпутаты напісалі ў абгрунтаванні, што Адам Міцкевіч паходзіў са старажытнай літоўскай шляхты, якая размаўляла па-польску. Бацькі паэта называлі сябе ліцвінамі, а Літву – сваёй айчынай. Непадалёк ад сквера знаходзіцца Музей Адама Міцкевіча. Па словах захавальніка музею, гэта адно са шматлікіх месцаў, дзе захавалася памяць пра Міцкевіча.
Адам Міцкевіч нарадзіўся ў Наваградку, у Вільню прыехаў вучыцца ў Віленскім універсітэце. З-за дзейнасці ў арганізацыі філаматаў і філарэтаў яму давялося з’ехаць з гораду. У Вільню паэт ніколі ўжо не змог вярнуцца.
ІАР ПР/нг