1 чэрвеня Літва і Эстонія дазволілі грамадзянам замежных краін, у тым ліку Польшчы, знаходзіцца на сваіх тэрыторыях без патрабавання самаізаляцыі. За апошнія суткі ў краінах Балтыі было выяўлена толькі шэсць новых выпадкаў заражэння каранавірусам.
Як паведамляе карэспандэнт Польскага радыё ў Вільні, жыхары 24 еўрапейскіх краін, у тым ліку Польшчы, могуць уязджаць у Літву і Эстонію. Новаўвядзенне датычыць краін, дзе колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2 за апошнія два тыдні не перавысіла 15-і на 100 тыс. насельніцтва.
Акрамя таго, жыхары краін, дзе ўзровень заражэння складае не больш чым 25 выпадкаў на 100 тыс. чалавек, могуць уехаць у Літву, аднак пасля гэтага павінны адправіцца на двухтыднёвую самаізаляцыю.
Спісы краін, з якіх можна ўехаць на тэрыторыю Літвы і Эстоніі, будуць абнаўляцца штотыдзень, у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў паасобных краінах.
Агульная колькасць носьбітаў каранавіруса ў Літве, Эстоніі і Латвіі дасягнула 4614 выпадкаў, з іх 3600 чалавек вылечылася, больш за 160 памерла.
вс