Чарнагорыя дазволіла прыязджаць турыстам з 131 дзяржавы – сярод іх няма Польшчы. Аднак у краіну могуць прыбыць грамадзяне суседзяў Польшчы па ЕЗ: Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны або Літвы. Урад у Падгорыцы першым у Еўропе абвясціў, што краіна «свабодна ад каранавіруса».
Улады Чарнагорыі склалі спіс дзяржаў, грамадзяне якіх могуць прыязджаць без абмежаванняў. У спіс трапілі краіны, у якіх налічваецца не больш за 25 актыўных выпадкаў Сovid-19 на 100 тысяч жыхароў. У спіс, акрамя суседзяў Чарнагорыі, уваходзяць Латвія, Эстонія, Венгрыя, Данія, Нарвегія, Люксембург і Ізраіль. Урад, былой югаслаўскай рэспублікі ў панядзелак, 1 траўня паведаміў, што «турысты, у асноўным з Заходняй Еўропы, пачалі прыбываць ужо з сёння з поўначы».
Інстытут грамадскага здароўя Чарнагорыі паведаміў, што рашэнне аб адкрыцці межаў для грамадзянаў некаторых краінаў было прынята на падставе трох крытэрыяў – эпідэміялагічных паказнікаў, магчымасцяў сістэмы аховы здароўя і магчымасцяў правядзе тэставання.
TVN/эж