Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў беспарадкі, якія ўспыхнулі ў шэрагу штатаў пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда,«унутраным тэрарызмам». У сваім звароце перад Белым домам у панядзелак, 1 чэрвеня, ён таксама заявіў пра гатовасць звярнуцца па дапамогу да вайскоўцаў для падаўлення беспарадкаў у краіне.
«Калі той ці іншы горад ці штат ухіляецца ад прыняцця неабходных захадаў для абароны жыцця і ўласнасці сваіх жыхароў, я буду выкарыстоўваць узброеныя сілы ЗША і хутка вырашу праблему за іх», – падкрэсліў Трамп. Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, Прэзідэнт ЗША раней заклікаў губернатараў штатаў дзейнічаць больш жорстка ў дачыненні да пратэстоўцаў і ўжываць сілу для спынення беспарадкаў.
Незадоўга да выступу Дональда Трампа паліцыя разагнала дэманстрантаў вакол Белага дома з ужываннем сілы, паведамляе агенцтва dpa. У дачыненні да пратэстоўцаў былі выкарыстаны слезацечны газ і святлашумавыя гранаты.
Хвалю пратэстаў у Злучаных Штатах выклікала смерць 46-гадовага афраамерыканца Джорджа Флойда, якога задушыў пры затрыманні белы паліцэйскі. Дэманстрацыі перараслі ў беспарадкі, марадзёрства і сутыкненні з паліцыяй. У многіх гарадах уведзена каменданцкую гадзіна і задзейнічаная Нацыянальная гвардыя.
dw.com/эж