Беларуская Служба

Дональд Трамп ушанаваў памяць Яна Паўла ІІ

03.06.2020 08:19
На аўторак, 2 чэрвеня прыпала 41-я гадавіна пачатку першага паломніцтва Яна Паўла ІІ на сваю Радзіму, у Польшчу.
            II
Дональд Трамп разам з жонкай Меланіяй усклалі вянок да помніка Яна Паўла IIPAP/EPA/CHRIS KLEPONIS / POOL)

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разам з жонкай Меланіяй усклалі вянок да помніка Яна Паўла II, які знаходзіцца перад нацыянальнай святыняй Святога Яна Паўла II у Вашынгтоне. Такім чынам, амерыканская прэзідэнцкая пара адсвяткавала сотую гадавіну з дня нараджэння Караля Вайтылы, якая прыпадала на 18 траўня.

Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках: «Памяць пра папу ўсё яшчэ жывая».

Прыватны візіт у свяцілішча, па прэзідэнцкім графіку, доўжыўся менш за паўгадзіны. Прэзідэнт Трамп вярнуўся ў Белы дом, каб падпісаць распараджэнне аб міжнароднай рэлігійнай свабодзе.

Варта нагадаць, што 18 траўня адзначалася стагоддзе з дня нараджэння Караля Вайтылы. На аўторак, 2 чэрвеня прыпала 41-я гадавіна пачатку першага паломніцтва Яна Паўла ІІ на сваю Радзіму, у Польшчу.

TVP/эж