Масавыя пратэсты і беспарадкі, якія пачаліся 25 траўня ў Мінеапалісе, дзе пры затрыманні паліцэйскі забіў 46-гадовага Джорджа Флойда, працягваюцца.
Пратэстоўцы выступалі супраць самавольства паліцыі ў Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Чыкага, Дэтройце, Оклэндзе, Луісвілі ды іншых амерыканскіх гарадах у 21 штаце. Яны патрабуюць спыніць дыскрымінацыю па расавай прыкмеце. Частка дэманстрантаў падпальвала будынкі і машыны, рабавала крамы. Праваахоўнікі ўжываюць слезацечны газ і гумовыя кулі для разгону натоўпу. Як паведамляе агенцтва AP, не менш за 11 чалавек загінулі, арыштаваныя сотні чалавек. Ёсць пацярпелыя сярод паліцэйскіх.
Прэзідэнт Дональд Трамп назваў закалоты «актамі ўнутранага тэрарызму» і заклікаў губернатараў прыняць больш эфектыўныя захады для спынення беспарадкаў. У раёне Вашынгтона ў экстранным парадку перакінутыя 1,6 тыс. жаўнераў Нацыянальнай гвардыі.
PAP/эж