Швецыя прызнае, што яе стратэгія барацьбы з каранавірусам аказалася памылковай. Галоўны эпідэміёлаг краіны заявіў, што адсутнасць абмежаванняў прычынілася да вялікай смяротнасці. Спецыяліст прызнаў, што з сённяшняга пункту гледжання прымаў бы іншыя рашэнні.
На пачатку пандэміі Швецыя была прыкладам для людзей, якія выступалі супраць санітарных абмежаванняў. У адрозненне ад бліжэйшых суседзяў, урад у Стакгольме не ўвёў грамадзкай ізаляцыі, а толькі заахвочваў грамадзян захоўваць дыстанцыю. Былі дазволены сустрэчы да 50 чалавек, а шведы не змянілі свайго ладу жыцця.
Зараз у Швецыі колькасць смяротных ахвяр каранавіруса складае 4,5 тысячы, а колькасць заражаных - больш за 40 тысяч. Гэта значна больш, чым у суседняй Даніі ці Нарвегіі. Галоўны эпідэміёлаг краіны прызнаў у інтэрв'ю мясцоваму дзяржаўнаму радыё, што адсутнасць абмежаванняў была памылкай і прывяла да шматлікіх выпадкаў смерці. Аднак ён не ўдакладніў, якія абмежаванні трэба ўвесці, каб пазбегнуць „занадта вялікай колькасці ахвяр”.
Падыход шведскіх уладаў крытыкавалі як жыхары краіны, так і ўлады суседніх скандынаўскіх краін. Цяпер Данія і Нарвегія пачынаюць адкрываць свае межы. Аднак грамадзян Швецыі не пускаюць.
аз