Беларуская Служба

Паліцыя высвятляе прычыны пажару ў польскай школе ў штаце Нью-Ёрк

04.06.2020 08:32
Консул РП: У раёне было спакойна і няма падстаў меркаваць, што пажар быў вынікам беспарадкаў.
 .
Пажарная машына.Photo: PublicDomainPictures /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пажар у Польскай школе імя Збігнева Герберта ў Копейгу (Copiague) у штаце Нью-Ёрк быў патушаны. Пацярпелых няма. Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку Адрыян Кубіцкі(Adrian Kubicki) паведаміў, што агонь знішчыў аўдыторыю школы, астатнія памяшканні не згарэлі, але яны былі залітыя вадой падчас тушэння.

Школа размешчана побач з касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які таксама моцна не пацярпеў. Пажар успыхнуў у касцельным комплексе каля 15.00 паводле тамтэйшага часу. Працягваецца ацэнка страт.

Мы працуем над тым, каб школа магла працягваць сваю дзейнасць”, - сказаў консул.

Ён дадаў, што калі ўспыхнуў пажар, у раёне было спакойна і няма падстаў меркаваць, што ён быў вынікам беспарадкаў, якія ўжо некалькі дзён працягваюцца ў ЗША.

Паліцыя паведамляе, што прычынай пажару, верагодна, не быў таксама падпал. Абставіны пажару высвятляюцца.

У Польскай школе імя Збігнева Герберта вядуцца заняткі па польскай мове, польскай гісторыі і культуры. Нядаўна школьныя памяшканні былі адрамантаваныя.

аз