Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў удзел у відэаканферэнцыі „Супрацьдзеянне наступствам пандэміі каранавіруса ў трансатлантычным грамадстве", арганізаванай у Вашынгтоне Атлантычным саветам.
Падчас канферэнцыі кіраўнік польскай дзяржавы, сярод іншага, звяртаў увагу на дзяржаўныя інвестыцыі і скарачэнне ланцугоў паставак прамысловай вытворчасці як спосаб пераадолення пандэміі.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча з'яўляецца прыхільнікам цеснага супрацоўніцтва паміж Еўропай і Амерыкай у пытаннях бяспекі, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва - гандлю і інвестыцый.
Асабліва важнай пляцоўкай для гэтага супрацоўніцтва, паводле прэзідэнта Дуды, з’яўляецца ініцыятыва „Рэгіён трох мораў”, якую сустварае Польшча, а ЗША ёсць краінай-партнёрам. На думку Анджэя Дуды, значэнне трансатлантычных сувязей будзе расці ў рамках міжнароднай палітыкі ў кантэксце пераадолення глабальных наступстваў пандэміі.
У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел амерыканскія эксперты і міжнародныя палітычныя аналітыкі. Гэта была чарговая сустрэча прэзідэнта Анджэя Дуды ў гэтай групе за апошнія пяць гадоў, падрыхтаваная дзякуючы супрацоўніцтву з Атлантычным саветам.
Аналагічная дыскусія запланавана на наступным тыдні, на гэты раз з удзелам экспертаў з краін Еўрасаюза.
аз