Беларуская Служба

Адкрыццё межаў унутры Шэнгенскай зоны павінна наступіць найпазней да канца чэрвеня

05.06.2020 15:58
Змяненне правілаў перасячэння польскай мяжы магчыма «ў кароткатэрміновай перспектыве».
Чэская мяжаPAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Еўракамісар па ўнутраных справах ацаніла, што адкрыццё межаў унутры Шэнгенскай зоны павінна наступіць найпазней да канца чэрвеня.

Ільва Юхансон казала пра гэта на завяршэнне відэаканферэнцыі з удзелам еўразвязаўскіх міністраў унутраных спраў. Яна заўважыла, што на гэта павінна дазволіць эпідэмічная сітуацыя, і нагадала, што рашэнне прымаюць урады кожнай з краін.

-Засталося яшчэ некалькі тыдняў да канца месяца на рашэнне аб адкрыцці межаў. Была моцная падтрымка гэтага рашэння сярод чалецкіх краін, якія ці ўжо вырашылі адчыніць межы, ці намераныя гэта зрабіць у гэтым месяцы.

Некалькі краін паведамілі, што яны не гатовыя прыняць гэтага рашэння і павінны ацаніць развіццё сітуацыі.

З серады грамадзяне ЕЗ могуць падарожнічаць у Італію. Учора свае межы адкрыла Аўстрыя. Германія, Францыя, Бельгія і Грэцыя хочуць гэта зрабіць у палове чэрвеня.
Польшча знаходзіцца ў групе краін, якія яшчэ афіцыйна не паведаміла пра тэрмін адкрыцця межаў.

Адначасова міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч паведаміў, што змяненне правілаў перасячэння польскай мяжы магчыма «ў кароткатэрміновай перспектыве».
Яцэк Чапутовіч адзначыў, што нягледзячы на ўсплёск каранавіруса ў шахтах у Сілезіі эпідэмічная сітуацыя ў Польшчы рухаецца ў станоўчым напрамку. Ён дадаў, што калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, можна будзе адкрыць межы.

ав