Федэральная служба абароны канстытуцыі Германіі (служба ўнутранага прызначэння, якая адказвае за контрразведвальную дзейнасць) атрымае шырэйшыя паўнамоцтвы для кантралявання патокаў інфармацыі ў месенджарах і праз тэлефонную сувязь.
Мэта пашырэння паўнамоцтваў – барацьба з праявамі экстрэмізма. Адпаведнае паразуменне дасягнутае палітыкамі нямецкай кіруючай кааліцыі. Частка палітыкаў прапанавала пашырыць новыя паўнамоцтвы на дыстанцыйны доступ да прыватных камп'ютараў і цвёрдых дыскаў, але канчаткова прапанова не была прынятая.
Новы закон хутчэй за ўсё ўвойдзе ў жыццё на пачатку 2021 года.
вс