Беларуская Служба

Новая Зеландыя першая ў свеце адменіць усе абмежаванні па каранавірусе

08.06.2020 12:41
Адзіным абмежаваннем застанецца закрыццё межаў.
Parlament Nowej Zelandii
Parlament Nowej ZelandiiShutterstock/Kenneth William Caleno

Новай Зеландыі ўдалося спыніць распаўсюджванне каранавіруса, і ўрад вырашыў з поўначы аўторка цалкам адмяніць усе раней уведзеныя абмежаванні, у тым ліку патрабаванне сацыяльнага дыстанцыяваньня. Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр Джасінда Ардэрн, інфармуе агенцтва «Інтэрфакс».

Адзіным абмежаваннем застанецца закрыццё межаў.

Жыхарам архіпелага зноў будзе можна праводзіць любыя мерапрыемствы з любой колькасцю людзей, карыстацца ўсімі відамі транспарту, ездзіць па ўсёй краіне. Дазваляецца праца ўсіх прадпрыемстваў.

Ардэрн адзначыла, што амаль упэўненая, што ў краіне будуць новыя выпадкі заражэнняў. Аднак цяпер, паводле яе словаў, урад засяродзіцца на новай мэце – аднаўленні эканомікі.

Паводле дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, усяго ў Новай Зеландыі каранавірусам заразіліся 1504 чалавекі, памерлі 22 пацыенты.

вс

на фота: парламент Новай Зелендыі