Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што Расія, Кітай, Іран і Куба з'яўляюцца сапраўднымі сябрамі рэспублікі і аказваюць ёй усебаковую дапамогу. Адпаведную заяву ён зрабіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, паведамляе ТАСС.
«Гуманітарная дапамога прыходзіць з Кітая, Расіі, Ірана і з Кубы. Яны – сапраўдныя сябры (Венесуэлы)», – падкрэсліў Мадура.
Ён таксама нагадаў, што ЗША прапаноўвалі краіне дапамогу ў памеры 20 млн долараў.
«Ні адзін долар не прыйшоў», – адзначыў венесуэльскі лідар.
вс