Беларуская Служба

Урад Польшчы рашуча супрацьпастаўляецца якому-колечы перасяленню нелегальных мігрантаў на сваёй тэрыторыі

08.06.2020 18:46
У сакавіку частка краін поўдня Еўропы заклікала ЕК арганізаваць хуткае і абавязковае перасяленне нелегальных мігрантаў, якія апынуліся на тэрыторыі ЕЗ.
Марыюш Каміньскі PAP/Wojciech Olkuśnik

Урад Польшчы рашуча супрацьпастаўляецца якому-колечы перасяленню нелегальных мігрантаў на сваёй тэрыторыі – заявіў міністр унутраных спраў Марыюш Каміньскі. Пра агульную пазіцыю ў гэтай справе Еўрапейскай камісіі заявілі Польшча, Славакія, Венгрыя, Чэхія, Эстонія, Латвія і Славенія. Ліст тычыўся Пакту ў справе міграцыі і прытулку, які ў другім квартале бягучага году павінен быць апублікаваны.

Марыюш Каміньскі зазначыў, што ў сакавіку частка краін поўдня Еўропы заклікала ЕК арганізаваць хуткае і абавязковае перасяленне нелегальных мігрантаў, якія апынуліся на тэрыторыі ЕЗ, а ў красавіку ўрады Італіі, Іспаніі, Германіі і Францыі падтрымалі гэтую прапанову.

Сем краін выказаліся рашуча супраць новаму вяртанню да справы абавязковага перасялення нелегальных мігрантаў на тэрыторыі ЕЗ. Польскі міністр унутраных спраў адзначае, што «такія інструменты не будуць падтрыманыя».

Марыюш Каміньскі зазначыў, што робіць гэта не з-за ксенафобіі, а дзякуючы здароваму сэнсу. –Няма і не будзе згоды польскага ўраду на вымушаныя грамадскія ці культурніцкія эксперыменты, – дадаў міністр.

ав