Беларуская Служба

Канстытуцыйны суд Іспаніі распачаў следства супраць былога караля Хуана Карласа

09.06.2020 13:20
Манарх імаверна замешаны ў карупцыйнай справе, звязанай з падрадам на будаўніцтва чыгункі паміж Меккай і Медынай у Саудаўскай Аравіі.
Juan Carlos
Juan CarlosRainer Z./Wikimedia Commons/CC

Вярхоўны суд Іспаніі абвясціў аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць былога караля Хуана Карласа. Манарх падазраецца ў датычнасці да карупцыйнай справы, звязанай з кантрактам на будаўніцтва іспанскім кансорцыумам хуткаснай чыгункі AVE у Саудаўскай Аравіі.

Да гэтага часу, пачынаючы з 2018 г., расследаванне меркаванага ўдзелу былога караля ў карупцыйнай справе, звязанай з падрадам на будаўніцтва чыгункі паміж Меккай і Медынай у Саудаўскай Аравіі, вёў Аддзел па барацьбе з карупцыяй іспанскай паліцыі.

Паводле іспанскага часопісу «El Mundo», доказам віны Хуана Карласа з'яўляецца запіс 2015 года. На ім была зафіксаваная размова ў Лондане паміж былым мадрыдскім камісарам паліцыі і меркаванай палюбоўніцай былога караля, нямецкай арыстакраткай Карынай цу Сайн-Вітгенштэйн. Нібыта немка прызнала, што кароль атрымаў хабар за садзейнічанне інвестыцыям у Саудаўскай Аравіі і ўнёс частку грошай на рахунак аднаго з членаў сваёй сямʼі ў Швейцарыі, піша «El Mundo».

Кіруючы амаль на працягу 40 гадоў Іспаніяй Хуан Карлас Бурбон пакінуў каралеўскі пасад 2 чэрвеня 2014 года. Меркаванае злачынства павінна было адбыцца ўжо пасля адрачэння.

Хуан Карлас нарадзіўся ў 1938 годзе ў Рыме, падчас Грамадзянскай вайны ў сябе на Радзіме. У Іспанію ён прыбыў у дзесяцігадовым узросце. У 1975 годзе, праз два дні пасля смерці генерала Франсіска Франка, ён узышоў на трон, тым самым аднавіўшы манархію ў краіне і стаўшы архітэктарам дэмакратычнага ладу постфарнкіскай Іспаніі.

PAP/TVP/эж