Славакія адмаўляецца ад большасці сацыяльных абмежаванняў, выкліканых эпідэміяй каранавіруса. Браціслава адкрыла межы яшчэ для 16 дзяржаў, паведаміў у аўторак, 9 чэрвеня, прэм'ер-міністр краіны Ігор Матовіч. Аднак, межы Славакіі па-ранейшаму будуць зачыненыя для грамадзянаў Польшчы.
Да спісу так званых бяспечных краін, у які зараз уваходзяць Чэхія, Венгрыя і Аўстрыя, далучыліся яшчэ 16 – Германія, Швейцарыя, Харватыя, Балгарыя, прыбалтыйскія дзяржавы і некаторыя краіны Паўночнай Еўропы. У спісе не аказалася Польшчы.
Для славакаў гэта азначае магчымасць падарожнічаць у 19 краінаў без неабходнасці вяртацца на каранцін і абавязковага тэставання на Sars-CoV-2.
TVN/эж