Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Столтэнберг перасцярог НАТА ад скарачэння выдаткаў на абарону праз «каранакрызіс»

10.06.2020 09:49
Польшча і пяць іншых еўрапейскіх краін дасягнулі пастаўленай Паўночнаатлантычным альянсам мэты ў 2% ВУП выдаткаў на абарону.
Jens Stoltenberg
Jens Stoltenbergshutterstock/Alexandros Michailidis

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў хаўруснікаў па альянсу працягваць уносіць у бюджэт НАТА па 2% свайго ВУП, нягледзячы на крызіс, выкліканы пандэміяй каранавіруса SARS-CoV-2.

«Я бачу зніжэнне кан'юнктуры ў краінах-сябрах альянсу і ведаю, што для барацьбы з гэтым трэба павялічваць выдаткі ў многіх сферах. Аднак, пагрозы і выклікі ў сферы бяспекі, якія існавалі да крызісу, не зніклі і падчас пандэміі», – сказаў Столтэнберг у інтэрвʼю нямецкай газеце Die Welt, апублікаваным у сераду, 10 чэрвеня.

«Расея працягвае ўзбройвацца, глабальны баланс сіл змяняецца праз узмацненне Кітая, а тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» зноў спрабуе ўмацаваць пазіцыі ў Сірыі і Іраку», – растлумачыў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу.

Асноўным спонсарам НАТА па-ранейшаму застаюцца ЗША. У 2019 годзе Вашынгтон вылучыў на абарону, паводле дадзеных НАТА, 730 млрд долараў, то бок каля 3,4% свайго ВУП. Паводле дадзеных 2018 года, Польшча і пяць іншых еўрапейскіх краін – Эстонія, Грэцыя, Латвія, Літва і Вялікабрытанія – дасягнулі пастаўленай Паўночнаатлантычным альянсам мэты ў 2% ВУП выдаткаў на абарону.

PAP/эж