Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі: Масква спрабуе знішчыць ЕЗ

10.06.2020 13:32
Вера Юрава звярнула ўвагу на тое, што дэзынфармацыя стала часткай расійскай ваеннай дактрыны і яе культывуюць усе СМІ, звязаныя з Крамлём.
-
Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава Foto: EC Audiovisual Service / Lukasz Kobus

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава заявіла, што Расія і Кітай вядуць сістэматычную дэзынфармацыйную атаку. Яе выказванне з гэтай нагоды было апублікавана ў італьянскім выданні «Corriere della Sera».

Вера Юрава дала інтэрв'ю вядучаму італьянскаму часопісу ў сувязі з запланаванай на 10 чэрвеня публікацыяй дакладу Еўракамісіі аб барацьбе з дэзынфармацыяй падчас пандэміі.

У якасці прыкладу такіх дзеянняў еўрапейскі палітык прывяла непраўдзівую інфармацыю, распаўсюджаную расійскім парталам «Sputnik Italia», з якой вынікае, што Польшча не дазволіла выкарыстоўваць сваю паветраную прастору расійскаму самалёту, які дастаўляў у Італію медычную дапамогу. Гэтая ілжывае паведамленне атрымала ў Facebook 113 тысяч лайкаў.

Віцэ-прэзідэнт Вера Юрава дадала, што існаванне Еўразвязу Расіі не на руку, таму Масква намагаецца парушыць стабільнасць і дэмакратыю ў супольнасці.

Вера Юрава звярнула ўвагу на тое, што дэзынфармацыя стала часткай расійскай ваеннай дактрыны і яе культывуюць усе СМІ, звязаныя з Крамлём. У падтрымцы падобных дзеянняў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі таксама абвінаваціла ўлады КНР.

IAR/эж