Санкцыі, прынятыя пасламі краін-членаў, якія тычацца грамадзянаў і кампаніяў Еўразвязу і абмяжоўваюцца тэрыторыяй Крыма і Севастопаля.
Так званы «крымскі» пакет санкцый уключае забарону на імпарт тавараў з Крыма і Севастопаля, абмежаванні гандлю і інвестыцыяў у некаторых галінах эканомікі і інфраструктурных праектаў, забарона на аказанне турыстычных паслуг у Крыме або Севастопалі і забарона на экспарт пэўных тавараў і тэхналогіяў.
Акрамя абмежаванняў, накладзеных у сувязі з анексіяй Крыма, ЕЗ таксама ўжыў індывідуальныя санкцыі ў сувязі з агрэсіяй Расіі ва Украіне. 175 чалавек і 44 суб'екты гаспадарання падлягаюць замарожванню актываў і забароне на паездкі з-за іх дзеянняў, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны.
Існуюць таксама галіновыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да абмену або супрацоўніцтва з Расіяй у асобных галінах эканомікі. Гаворка ідзе пра абмежаванне доступу некаторых расійскіх банкаў і кампаніяў да рынкаў капіталу ЕЗ забарона экспарту і імпарту зброі, забарона экспарту прадметаў падвойнага выкарыстання для ваенных мэтаў і абмежаванне доступу Расіі да некаторых стратэгічна важных тэхналогіяў і паслуг, якія могуць быць выкарыстаны ў вытворчасці і здабычы нафты.
Цяперашнія абмежаванні дзейнічаюць да 23 чэрвеня 2020 г. рашэнне паслоў краін-членаў ЕЗ яшчэ павінна быць афіцыйна зацверджана Саветам ЕЗ паводле пісьмовай працэдуры.
PAP/эж