Славацкая паліцыя паведаміла, што застрэліла мужчыну, які напаў на супрацоўнікаў школы на поўначы Славакіі. Зламыснік забіў аднаго чалавека і параніў некалькіх, у тым ліку дзяцей, паведамляе агенцтва «Рэйтэр». Мясцовыя СМІ паведамляюць, што мужчына быў узброены нажом.
Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, 11 чэрвеня, у горадзе Уруткі, прыкладна ў 200 кіламетраў ад Браціславы.
Славацкія СМІ паведамляюць, што ўзброены нажом мужчына ўвайшоў у мясцовую школу і пачаў нападаць на супрацоўнікаў. Па неафіцыйнай інфармацыі, смяротна паранены прадстаўнік або прадстаўніца дырэкцыі ўстановы, які аб'ядноўвае дзіцячы сад, пачатковую школу і гімназію. Загінулая асоба ўзначальвала гімназічную частку. Падчас паліцэйскай аперацыі зламыснік быў застрэлены.
Паводле звестак славацкай паліцыі, пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей і двое дарослых. Партал tvnoviny.sk, у сваю чаргу, паведамляе, што нападнік параніў пяць чалавек. Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў лякарні гораду Марцін. Пакуль не паведамляецца, у якім яны стане.
TVN/эж