Беларуская Служба

Вышаградская група выпрацавала агульную пазіцыю па бюджэце ЕЗ

12.06.2020 12:25
«Агульнай мэтай Вышаградскай групы з'яўляецца справядлівае размеркаванне дадатковых сродкаў з фонду па барацьбе з наступствамі эпідэміі».
    .  : -   , -   , -         ,  ,   , 11  2020 .
Сустрэча прэм'ераў краінаў Вышаградскай групы. Злева направа: прэм'ер-міністр Славаччыны Ігар Матовіч, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш і кіраўнік урада Вугоршчыны Віктар Орбан, Замак Ледніцы, Паўднёвамараўскі край Чэхіі, 11 чэрвеня 2020 г.PAP/Radek Pietruszka

Краіны Вышаградскай групы (Польшча, Вугоршчына, Чэхія ды Славаччына) у ходзе саміту ў Замку Ледніцы, што ў Паўднёвамараўскім краі Чэхіі, узгаднілі агульную пазіцыю ў дачыненні да маючых адбыцца перамоваў па новым бюджэце Еўрапейскага Звязу і Фонду адбудовы.

Кіраўнікі ўрадаў краінаў Вышаградскай групы абмеркавалі, як фонды ЕЗ змогуць найбольш эфектыўна дапамагчы эканомікам, якія пацярпелі ад «каранкрызісу».

«Агульнай мэтай Вышаградскай групы з'яўляецца справядлівае размеркаванне дадатковых сродкаў з фонду па барацьбе з наступствамі эпідэміі», – заявіў у ходзе саміту прэмʼер Чэхіі Андрэй Бабіш.

У сваю чаргу прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, звярнуў увагу на тое, што сродкі з новага бюджэту ЕЗ  павінны зберагчы гаспадарку еўрапейскай Супольнасці ад рэцэсіі:

-Дадатковыя сродкі з крыніцаў ЕЗ, з Фонду адбудовы могуць спрычыніцца да таго, што ў выніку добрага супрацоўніцтва ўжо пад канец года мы выйдзем на выразны эканамічны рост. Гэта мае для нас ключавое значэнне.

11 чэрвеня ўдзельнікі саміту ў Замку Ледніцы абмеркавалі прапановы Еўракамісіі па бюджэце ЕЗ на 2021-2027 гады. Чакаецца, што ён дасягне 1,1 трлн еўра. Акрамя таго, для ажыўлення эканомікі Еўракамісія прапануе дадаткова 750 млрд еўра ў выглядзе грантаў і крэдытаў.

IAR/эж