Беларуская Служба

Жонка прэзідэнта Украіны заразілася каранавірусам

13.06.2020 13:55
Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што хацеў бы заразіцца каранавірусам, каб на ўласным прыкладзе прадэманстраваць людзям, «што гэта страшна».
Алена Зяленская Фота: president.gov.ua

Тэсты на COVID-19 у Алены Зяленскай далі станоўчы вынік. Першая дама Украіны адчувае сябе добра і не мае ніякіх сімптомаў хваробы, паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны. Тэсты прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і дзяцей – адмоўныя.

Алена Зяленская знаходзіцца на амбулаторным лячэнні і ізаляваная ад членаў сям'і. У офісе адзначылі, што першая лэдзі рэгулярна праходзіць тэставанне на COVID-19, вынікі мінулага тэсту, які рабілі ў пачатку чэрвеня, былі адмоўнымі.

«Дзе і калі магло здарыцца заражэнне – пакуль невядома, праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне. Усе кантактныя асобы адразу праінфармавалі аб патэнцыйнай небяспекі заражэння», – гаворыцца ў паведамленні.

Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што хацеў бы заразіцца каранавірусам, каб на ўласным прыкладзе прадэманстраваць людзям,«што гэта страшна».

На тэрыторыі Украіны без уліку анексаванага Расіяй Крыму і Севастопаля, а таксама акупаваных тэрыторый Данбаса, выявілі 29 753 выпадкаў Sars-Cov-2. У выніку гэтай хваробы памерлі 870 жыхароў Украіны.

UNIAN/эж