Беларуская Служба

Грамадзяне іншых краін змогуць уехаць ва Украіну

14.06.2020 12:05
Украінскія ўлады адмяняюць частку абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле рашэння ўладаў Украіну, грамадзяне іншых краін змогуць уехаць у краіну. Такім чынам будзе адмененая забарона на ўезд для замежнікаў у сувязі з эпідэміяй каранавіруса, якая дзейнічала з сярэдзіны сакавіка.

Раней украінскія ўлады паведамлялі пра дазвол замежнікам прыязджаць ва Украіну авіятранспартам. Цяпер украінскі ўрад вырашыў пашырыць адмену абмежаванняў таксама на сухапутныя памежныя пераходы. КПП пачнуць працу пасля фармальнага ўступлення ў сілу рашэння Савета міністраў. Раней гаворка ішла пра 15 чэрвеня.

Умовай уезду замежнікаў будзе выкуплены поліс медыцынскага страхавання. Двухтыднёвы каранцін будзе прымяняцца ў дачыненні да грамадзян тых краін, дзе ўзровень каранавіруснай інфекцыі высокі і перавышае 40 выпадкаў актыўных інфекцый на 100 тысяч жыхароў. Акрамя таго, жыхары акупаванага Крыму і Данбаса змогуць уехаць на тэрыторыю Украіны без дадатковага каранціну.

аз