Міністры замежных спраў Польшчы і краін Балтыі будуць размаўляць пра адкрыццё межаў і адмену чарговых абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса SARS-CoV-2. Сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў адбудзецца ў Вільні. Перад размовамі «чацвёркі» міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч сустрэнецца з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Літвы Лінасам Лінкявічусам.
Акрамя пытання адкрыцця межаў, міністры агавораць тэмы рэгіянальнай бяспекі, актуальнага стану і развіцця праграмы «Усходняе партнёрства» ды супрацоўніцтва ў галіне эканомікі.
Міністры таксама ўскладуць кветкі да Помніка ахвяр савецкай акупацыі ў Вільні. У краінах Балтыі ўчора прайшлі жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб ахвярах дэпартацыі 1941 года.
вс