Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT перавязе спецрэйсам у Пекін польскіх і еўрапейскіх дыпламатаў

15.06.2020 12:43
Дальнемагістральны лайнер LOT павінен прызямліцца ў кітайскай сталіцы заўтра. 
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOTpkozmin /pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская авіякампанія LOT здзейсніць спецрэйс у Пекін, якім у сталіцу КНР будуць дастаўленыя дыпламаты з Польшчы і краін Еўрасаюза і члены іх сем'яў. Дальнемагістральны лайнер LOT павінен прызямліцца ў кітайскай сталіцы заўтра.

Раней у сувязі з эпідэміяй каранавіруса МЗС КНР рэкамендавала замежным краінам абмежаваць колькасць дыпламатычнага і дапаможнага персаналу пасольстваў і консульстваў і не вяртацца замежнікам у краіну прабывання да 1 чэрвеня. Цяпер паступова дыпламаты вяртаюцца ў Кітай.

Згодна з кітайскімі законамі, кожны грамадзянін, які прыбывае ў КНР, абавязаны прайсці двухтыднёвую самаізаляцыю. Частка дыпламатаў і іх семʼяў будзе размешчаная ў спецыяльных гасцініцах. У сваю чаргу працаўнікі пасольстваў, якія пражываюць на тэрыторыі дыпмісій, могуць адбываць самаізаляцыю ў сваіх кватэрах.

вс