Беларуская Служба

Расія абвясціла двух чэшскіх дыпламатаў персонамі нон грата

15.06.2020 16:04
5 чэрвеня Чэхія абвясціла двух супрацоўнікаў пасольства Расіі персонамі нон грата.
a
Масквa3dman_eu /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія абвясціла двух чэшскіх дыпламатаў персонамі нон грата. Пра гэта паведаміў пасол Чэхіі ў РФ Віцязьслаў Півонька, якога раней выклікалі ў МЗС Расіі.

У Міністэрстве замежных спраў Расіі таксама заявілі, што чэшскія дыпламаты павінны пакінуць краіну са сваімі сем'ямі да 17 чэрвеня.

У панядзелак, 15 чэрвеня, чэшскага пасла ў Маскве тэрмінова выклікалі ў міністэрства замежных спраў Расіі.

У канцы красавіка чэшскія СМІ выпусцілі матэрыялы пра тое, што ў Прагу прыбыў расіянін з дыпламатычным пашпартам. Пры сабе ён нібыта меў яд для таго, каб «атруціць мясцовых палітыкаў», якія маюць дачыненне да дэмантажу помніка савецкаму маршалу Івану Коневу і перайменаванні плошчы перад пасольствам Расіі ў гонар Барыса Нямцова. Як аказалася пазней, адзін з расійскіх дыпламатаў, якога выдалілі з краіны, адправіў чэскім спецслужбам ілжывую інфармацыю пра пагрозу атручвання, увёўшы іх у зман.

5 чэрвеня Чэхія абвясціла двух супрацоўнікаў пасольства Расіі персонамі нон грата.

вс