Польшча і Славакія будуць разам змагацца з падатковымі махлярствамі. Адпаведнае пагадненне па гэтым пытанні падпісалі ў Браціславе міністры фінансаў абедзвюх краін Тадэвуш Касціньскі (Tadeusz Kościński) і Эдуард Хэгер (Eduard Heger).
Польшча дапаможа славакам ажыццявіць рашэнні, якія ўшчыльняць правілы, датычныя ПДВ. Абедзве краіны таксама будуць абменьвацца інфармацыяй аб гандлёвым абарачэнні.
Польшча таксама хоча ўключыць іншыя краіны ў міжнародную сетку барацьбы з падатковымі махлярствамі. Адпаведныя перамовы, сярод іншага, ужо праводзяцца з Украінай.
Славацкі міністр Эдуард Хэгер заявіў на прэс-канферэнцыі, што падатковыя махлярствы непасрэдна закранаюць жыхароў краін Еўрасаюза.
„Польшча выбрала правільны шлях барацьбы з падатковымі махлярствамі і мы хацелі б скарыстацца згаданым досведам. Любыя віды падатковых махлярстваў аслабляюць эфектыўнасць славацкай эканомікі. Мы хочам супрацьдзейнічаць гэтым", - сказаў славацкі міністр.
аз