Міністэрства аховы здароўя Украіны агучыла спіс краін так званай чырвонай зоны, пасля прыбыцця з якіх неабходна прайсці абавязковую абсервацыю; у гэтым пераліку, у прыватнасці, апынуліся Расія і Беларусь, паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
У «чырвоную зону» ўвайшлі краіны, у якіх, па стане на 14 чэрвеня, паказчык захворвання каранавірусам перавышае 40 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва.
У спіс увайшлі Катар, Сан-Марына, Швецыя, Вялікабрытанія, ЗША, Арменія, Перу, Бахрэйн, Бельгія, Аман, Беларусь, Нідэрланды, Кувейт, Сан-Томе і Прынсэп, Французская Гвіяна, Сінгапур, Бразілія, Маёта, Расія, Джыбуці, ААЭ, Мальдывы, Іспанія, Чылі, Панама, Балівія, Партугалія, Малдова, Сірыя, Эквадор, Габон, Кайманавы выспы, Паўночная Македонія, Францыя, Дамініканская рэспубліка, Канада, Мальта, Экватарыяльная Гвінея, Кабо Вэрдэ, Гандурас, Ліхтэнштэйн, Гвінея- Бісау, Калумбія, Афганістан, ПАР, Італія, Аргенціна, Бангладэш, Азербайджан і Гватэмала.
Раней у панядзелак на сайце Сістэмы маніторынгу распаўсюджвання эпідэміі каранавіруса Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны паведамлялася, што ў краіне выяўлена 656 інфіцыраваных за мінулыя суткі, 12 чалавек з ліку раней захварэлых памерлі, 171 пацыент ачуняў.
Лік памерлых ад звязаных з каранавірусам захворванняў у свеце на аўторак раніцай склаў амаль 437 тысяч чалавек, павялічыўшыся за суткі на 3,5 тысячы, паведаміў амерыканскі ўніверсітэт Джонса Хопкінса.
Усяго ў свеце з пачатку пандэміі, па дадзеных універсітэта, налічвалася 8 млн 034 тыс. 461 інфікаваных COVID-19, рост за суткі склаў 121 тыс. 480, выздаравелі больш за 3,8 млн. чалавек.
ав