Беларуская Служба

Ёсць шанец заблакаваць завяршэнне будовы Nord Stream 2

16.06.2020 13:15
Пётр Наімскі: Амерыканскія санкцыі аказаліся эфектыўныя ў дачыненні да фірм, якія прымаюць ці хочуць прыняць удзел у будове Nord Stream 2.
.
Ілюстрацыя.Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0

Амерыканскія санкцыі аказаліся эфектыўныя ў дачыненні да фірм, якія прымаюць ці хочуць прыняць удзел у будове Nord Stream 2, таму ёсць шанец заблакаваць завяршэнне будовы гэтага газаправоду – сказаў у аўторак упаўнаважаны ўраду па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі. Ён нагадаў, што гэта санкцыі, скіраваныя супраць канкрэтных фірм, якія ўдзельнічаюць у будове газаправоду.

Пётр Наімскі звярнуў увагу, што апошняя ініцыятыва ў амерыканскім кангрэсе – двухпартыйная. -Калі яна акажацца 100% поспехам, то можна спадзявацца, што гэта прывядзе да далейшага спазнення ініцыятывы, а гэта ў інтарэсе Польшчы і Еўропы, каб гэтага газаправоду не было, – зазначыў упаўнаважаны.

Наімскі падкрэсліў, што Nord Stream 2 падважае салідарнасць не толькі ў Еўропе, але цэлую «атлантыцкую салідарнасць» у рамках Паўночнаатлянтычнага альянсу.

На мінулым тыдні сенатары Джэйн Шахін і Тэд Круз прадставілі ў камісіі замежных спраў законапраект, які пашырае санкцыі ў дачыненні да Nord Stream 2.

-Ёсць надпартыйная згода ў абедзвюх палатах, што расійскі газаправод Nord Stream 2 уяўляе крытычную пагрозу для нацыянальнай бяспекі Амерыкі і не можа быць завершаны, – сказаў сенатар Круз. –Хоць былі скептыкі, першаснае заканадаўства, якое падрыхтавалі я і сенатар Круз, выключна эфектыўна затрымала працэс будовы Nord Stream 2, – працягвала сенатар Шахін.

Абодва палітыкі заклікалі далей прадпрымаць крокі для затрымання спрэчнага праекту. -Nord Stream 2 пагражае Украіне, энергетычнай незалежнасці Еўропы і дае Расіі магчымасць выкарыстоўваць нашых саюзнікаў. Сенат павінен зноў прадпрыняць вырашальныя крокі і стаць на дарозе гэтага газаправоду, – ацаніла Шахін.

Прапанова новага заканадаўства прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да суднаў, якія ўдзельнічаюць у яго будове, іх пастаўшчыкоў, страхавальных кампаній і партоў, якія прымаюць гэтыя суб’екты, а таксама кампаній, якія сертыфікуюць Nord Stream 2.

ав