Беларуская Служба

ЗША вывядуць з Германіі частку войскаў

16.06.2020 13:57
Прысутнасць войска ЗША ў Еўропе з’яўляецца станоўчай як для ЗША, так і для еўрапейскіх краін – так кіраўнік НАТА каментуе заяву аб вывядзенні з Германіі часткі амерыканскага войска.
Дональд ТрампPAP/EPA/Doug Mills / POOL

Прэзідэнт Дональд Трамп пацвердзіў ранейшую інфармацыю «The Wall Street Journal». Ён паведаміў, што прычына фінансавая.

Енс Столтэнберг падкрэслівае, што амерыканская прысутнасць у Еўропе з’яўляецца важнай не толькі для краін рэгіёну:

-Амерыканская прысутнасць у Еўропе – гэта не толькі ахова кантыненту, але таксама расцягванне ўлады ЗША па-за Еўропай. Напрыклад, кіраўніцтва войска ў Афрыцы знаходзіцца ў Штутгарце. Кіраўніцтва Шостага флоту, які кантралюе поўдзень Афрыкі, знаходзіцца ў Італіі.

Пакуль невядома, калі можа адбыцца частковае вывядзенне, не вядома, колькі жаўнераў вернецца дадому. ЗША маюць у Германіі 25 тысяч ваеннаслужачых. «The Wall Street Journal» цвердзіць, што Вашынгтон хоча вывесці каля 9 тысяч чалавек.

ав