Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лацінскай Амерыцы пагражае эканамічная рэцэсія з-за Covid-19

16.06.2020 17:23
Колькасць смерцяў ад каранавіруса ў Лацінскай Амерыцы і ў Карыбскім басейне вырасла амаль да 80 000 чалавек.
Rośnie liczba zakażonych w Brazylii
Rośnie liczba zakażonych w Brazylii PAP/EPA/Sebastiăo Moreira



Усяго ў рэгіёне было пацверджана больш за 1,65 мільёна інфекцыяў. Найбольш заражаных у Бразіліі, Перу, Чылі і Мексіцы. У Бразіліі ад COVID-19 загінула больш за 43 000 чалавек, у Мексіцы – больш за 17 000, у Перу – 6 600, у Эквадоры – 3800 і ў Чылі – 3300.

У звязку з эпідэміяй у Лацінскай Амерыцы пачынаецца сурʼёзны эканамічны крызіс, сёлета валавы ўнутраны прадукт (ВУП) зменшыцца на 8 працэнтаў, – прагназуе Эканамічная камісія ААН па Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне(CEPAL). Беднасць у рэгіёне закране яшчэ 30 мільёнаў чалавек, таму эпідэмія можа перарасці тут у харчовы крызіс.

ПР/юл